CNN Türk адзначае, што раней для заканчэння вайны ўкраінскі лідар Зяленскі чатыры разы прапаноўваў прэзідэнту Расіі Пуціну правесці двухбаковы саміт. Гэтую прапанову Кіева Масква ўвесь час адхіляла адказам «няма канкрэтнага пытання для кіраўнікоў».

Аднак перад трохбаковым самітам у Львове, паводле CNN Türk, назіралася, што Расія пачала зьмякчаць сваю жорсткую пазыцію. Паводле звестак, атрыманых агенцтвам з расійскіх крыніцаў, Пуцін, маўляў, намякнуў, што можа неўзабаве сустрэцца з украінскім лідарам Уладзімірам Зяленскім на саміце ў Сочы.

Першапачаткавя пазіцыя Расіі на перамовах з Украінай: «Спачатку няхай дэлегацыі вызначаюць дарожную мапу. Няхай потым лідары правядуць саміт». Цяпер жа, маўляў, каб спыніць вайну, расійскі бок сказаў: «Па-першае, лідары могуць абмеркаваць і вызначыць дарожную мапу. Затым дэлегацыі могуць пачаць працу па ўвасабленні гэтай дарожнай карты ў жыццё».

Увогуле тое, што Расія можа сапраўды змякчыць пазіцыю і імкнуцца да заключэння перамір'я, у цяперашняй сітуацыі не выглядае неверагодным. Гэта дазволіла б ёй атрымаць перадых для таго, каб замацаваць за сабой захопленыя ў ходзе вайны тэрыторыі і падрыхтавацца да наступнага наступлення. Улічваючы, што апошнім часам расійскае наступленне затармазілася, а ўкраінцы пры дапамозе сучаснай заходняй зброі наносяць паспяховыя ўдары па тылах расійскай арміі, для Пуціна гэта магло б стаць часовым ганаровым выхадам з сітуацыі. Але пытанне, ці пагодзіцца на такія ўмовы Украіна, якой замарожванне канфлікту яўна нявыгаднае.

Клас
12
Панылы сорам
2
Ха-ха
48
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
14