Губернатар Белгарадскай вобласці Вячаслаў Гладкоў паведаміў, што жыхары двух сёлаў, якія знаходзяцца ў непасрэднай блізкасці ад пажару, эвакуіруюцца.

— Па апошніх звестках, пацярпелых няма, ахвяраў няма. Кіраўнік акругі вывозіць жыхароў сёлаў Ціманава і Соладзі на бяспечную адлегласць. На месцы працуюць аператыўныя службы, прычына пажару ўстанаўліваецца, — заявіў Гладкоў.

Акрамя таго, сёння губернатар Белгарадскай вобласці Вячаслаў Гладкоў паведаміў, што УСУ нібыта змаглі засеяць рэгіён супрацьпяхотнымі мінамі. Стала вядома, што мінамі ПФМ-1 «Пялёстак» замінаваная тэрыторыя Шабекінскай гарадской акругі. Па словах Вячаслава Гладкова, міны былі знойдзеныя пасля некалькіх абстрэлаў з боку Украіны.

«Пялёсткі» былі раскіданыя ў вялікай колькасці і на вялікай адлегласці, зараз прымаюцца ўсе меры для таго, каб прыбраць усё», — расказаў ён. Па словах губернатара, з-за захавання небяспекі вяртанне эвакуяваных жыхароў у тыя мясціны немагчымае.

Клас
28
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0