«Папярэдне. У Керчы спрацавалі сістэмы СПА. Небяспекі для горада і (Крымскага) моста няма», — напісаў ён у сваім тэлеграм-канале.

Відавочцы паведамляюць пра два выбухі ў горадзе. Пра іх пішуць у мясцовых суполках «ВКонтакте», таксама інфармацыю перадалі на сайт «Крым. Реалии». 

Па звестках з сацыяльных сетак, першыя гучныя выбухі «ўся Керч пачула» ў 20:42. У людзей задрыжалі шыбы, спрацавалі сірэны аўтамабіляў. Жыхары Керчы пачалі пісаць, што бачылі ў небе светлую дымавую паласу.

У 20:56 пачуўся яшчэ адзін магутны гук, падобны на выбух, і ў небе праз пару секундаў з'явілася вогненная ўспышка, якая знікла таксама праз некалькі секунд. 

Таксама распаўсюджваецца відэа, пра якое сцвярджаюць, што яно нібыта знята таксама там.

Менавіта ў Керчы бярэ свой пачатак Керчанскі або Крымскі мост, які злучае акупаваны Крым з Расіяй.

Клас
44
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1