«Да мяне прыехалі сын Аляксей з дзецьмі, мы пайшлі гуляць каля дома. Мы жывем побач з электрападстанцыяй на вуліцы 1 Мая, дом №101. Прайшлі якраз дажджы. Пасля прагулкі хлопцы вярнуліся з «уловам», — расказала Kraj.by віляйчанка Ала Глінская. — Знайшлі два грыбы-парасоны, адзін з якіх быў надзвычай вялікі. Дзіўна, але не чарвівы. Муж нават зрабіў фота на памяць.

Грыб памылі і пасмажылі. Па смаку страва адным нагадала курыцу, а іншым — рыбу.

«Елі грыб два дні, — усміхаецца Ала Глінская. — Раней на гэтыя грыбы ніхто не звяртаў увагі, футболілі іх нагамі. А цяпер сталі «кулінарыць» — рабіць з імі стравы, нават «палююць» за імі».

Калі меркаваць па фота, грыб-парасон вырас вялікі. Ножка — каля 40 сантыметраў, капялюш крыху меншы — каля 30. І тыя, хто бачыў фота ў сацсетках, не маглі паверыць, што гэта не фоташоп, а рэальны грыб.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру