«Мы знаходзімся на сувязі з міністэрствам замежных справаў Літвы: нас запэўнілі, што Літва працягне выдаваць візы. Звычайныя турыстычныя візы не выдаюцца яшчэ з 2020 года. Усе візы, якія цяпер выдаюцца Літвой, выдаюцца па гуманітарных прычынах.

Мы супраць забароны на выдачу візаў для беларусаў. Ізаляваць трэба рэжым, а не народ. Але разумеем засцярогі Літвы і еўрапейскіх партнёраў: многія саўдзельнікі рэжыму і прыхільнікі вайны злоўжываюць шэнгенскімі візамі. Мы распрацоўваем механізм верыфікацыі, які б дазволіў беларусам, якія не падтрымліваюць вайну і рэжым, перамяшчацца па тэрыторыі Еўрасаюза.

Чытайце таксама:

Кіраўнік МЗС Літвы: Пачынаючы з гэтага моманту трэба сказаць яснае «не» турыстам з Расіі і Беларусі

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

6
Прыблуда (нешта сабачае) / Адказаць
19.08.2022
Невядома, каго слухаць. Але рэаліі паказваюць, што ліетувісы кажуць адно, а робяць іншае. А на мяжы ў іх увогуле, калі не хамства, дык непрыхаваная пагарда ў бок беларусаў. Пры гэтым шараговы персанал банальна не знаёмы з правіламі добрых паводзінаў і элементарнага этыкету.
7
Пра офіс / Адказаць
19.08.2022
Офіс нешта там робіць але менавіта што нешта, а людзям усе цяжэй і цяжэй што ў Беларусі, што за яе межамі.
1
Не бачу сімвалы / Адказаць
19.08.2022
Прыблуда (нешта сабачае), Слухай Metallica, Black Sabbath, Scorpions.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру