113-гадовая Тэкля Юневіч з прэм'ерам Польшчы Матэвушам Маравецкім 2 жніўня 2019 года. Фота: Вікіпедыя 

113-гадовая Тэкля Юневіч з прэм'ерам Польшчы Матэвушам Маравецкім 2 жніўня 2019 года. Фота: Вікіпедыя 

На вачах народжанай 10 чэрвеня 1906 года Тэклі Юневіч прайшлі абедзве сусветныя вайны, Польшча набывала і траціла незалежнасць, набываў моц і занепадаў камунізм, развальвалася савецкая імперыя і «ўставала з каленяў» Расія, развязваючы новую вайну з пагрозай перарастання ў Трэцюю сусветную. А гэта жанчына ўсё жыла.

У апошнія чатыры месяцы жыцця старэйшай за Тэклю Юневіч ва ўсім свеце была толькі францужанка Люсіль Рандон, народжаная 11 лютага 1904 года. А ўвогуле сярод тых, чый узрост абсалютна дакладна верыфікаваны на падставе арыгінальных дакументаў, яна была 21-я за ўсю гісторыю. Гэта абсалютны рэкорд доўгажыхарства сярод палякаў і тых, хто быў народжаны на тэрыторыі сучаснай Украіны. 

Усё пасляваеннае жыццё Тэкля Юневіч жыла ў горадзе Глівіцэ (той самы сумна вядомы калісьці нямецкі Гляйвіц, з правакацыйнай інсцэніроўкі ў якім пачалася Другая сусветная вайна) у Верхняй Сілезіі. Гэта былі тыя самыя «вернутыя землі», якія Польшча здабыла пасля вайны ад пераможанай Германіі як кампенсацыю за страчаныя тэрыторыі Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны на ўсходзе. Яны і засяляліся ў асноўным вымушанымі перасяленцамі з гэтых земляў. У Глівіцах Юневіч і памерла.

Клас
13
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
6
Сумна
50
Абуральна
1