На юбілейным тыдні колькасць распазнаных песень перавысіла адзнаку ў 70 мільярдаў, а ўсяго дадаткам цяпер штомесяц карыстаюцца больш за 225 мільёнаў людзей па ўсім свеце.
Далей у кампаніі згадалі музычныя рэкорды: самых запатрабаваных артыстаў, самыя папулярныя кампазіцыі і першыя дасягненні па колькасці распазнаных трэкаў.
Значныя «першыя»
- Першая распазнаная песня: T. Rex — «Jeepster» (19 жніўня 2002 года);
- Першая распазнаная песня ў дадатку на iOS: Aimee Mann — «How Am I Different» (10 ліпеня 2008 года);
- Першы трэк, які шукалі 1000 разоў: Eminem — «Cleanin’ Out My Closet» (верасень 2002 года);
- Першы трэк, які дасягнуў адзнаку ў 1 мільён распазнаванняў: Ke$ha — «TiK ToK» (люты 2010 года);
- Першы трэк, які расшукалі 10 мільёнаў разоў: Gotye feat. Kimbra — «Somebody That I Used to Know» (снежань 2012 года);
- 20 мільёнаў распазнаванняў: Lilly Wood & The Prick and Robin Schulz — «Prayer In C (Robin Schulz Radio Edit)» (кастрычнік 2015 года);
- Першы артыст, у якога было мільён распазнаванняў: Lil Wayne (люты 2009 года). У яго ж у чэрвені 2011 года было 10 мільёнаў;
- Першы артыст са 100 мільёнамі распазнаванняў: David Guetta (май 2015 года).
Трэкі, якія набралі папулярнасць хутчэй за ўсіх
- Трэк, у якога хутчэй за ўсё набраўся мільён распазнаванняў: BTS — «Butter» (дзевяць дзён);
- Трэк, у якога хутчэй за ўсё набралася 10 мільёнаў распазнаванняў: Ed Sheeran — «Shape of You» (87 дзён);
- 20 мільёнаў: Tones And I — «Dance Monkey» (219 дзён).
Самыя папулярныя за ўвесь час
- Drake — самы папулярны выканаўца сэрвісу, у яго больш за 350 мільёнаў распазнаванняў. Часцей за ўсё карыстальнікі шукалі ягоную песню «One Dance» — больш за 17 мільёнаў разоў;
- Самая папулярная песня за ўвесь час — «Dance Monkey» выканаўцы Tones And I, яе шукалі больш за 41 мільёнаў разоў;
- Самая папулярнай песняй у карыстальнікаў СМС-сэрвісу да запуску мабільных дадаткаў была «Crazy» группы Gnarls Barkley.
Таксама ў Apple Music склалі плэйліст з 20 самых папулярных трэкаў за кожны каляндарны год з моманту запуску сэрвісу. Апроч пералічаных вышэй песень туды патрапілі, напрыклад, «Rolling in the Deep» спявачкі Adele, «Lean on» дыджэя Major Lazer і «Bring Me to Life» ад Evanescense.





