Зялёны колер на карце азначае, што наведванне лясоў дазволенае без абмежаванняў.
Жоўты — абмежаванае наведванне асобных участкаў (больш падрабязную інфармацыю можна ўдакладніць у райвыканкамах).
Чырвоны — наведванне лясоў часова забароненае ва ўсім рэгіёне.
Важна адзначыць, што забарона на наведванне лясоў у некаторых раёнах Гомельскай вобласці трымаецца пачынаючы з вясны, калі гэтыя тэрыторыі выкарыстоўваліся ў якасці плацдарму для нападу Расіі на Украіну. Ёсць падставы меркаваць, што гэтая забарона звязаная не з умовамі надвор'я і пажарнай небяспекай, а з тым, што ў мясцовых лясах расійскія вайскоўцы пакінулі шмат выбуховых прылад.





