Літовец пакінуў каментарый пад публікацыяй у фэйсбуку з цытатай прэзідэнта Літвы, у якой той абяцаў «скончыць авантуру Расіі».

У адказ мужчына заклікаў да фізічнай расправы над грамадзянамі РФ, а пасля таго, як карыстальнікі параілі яму «апамятацца», пачаў абражаць іх, называючы «с***унамі».

Суд прызнаў мужчыну вінаватым у «публічных закліках да дыскрымінацыі ў дачыненні да рускіх як групы людзей, вылучаючы іх па нацыянальнай прыкмеце, закліках да гвалту ў дачыненні да гэтых людзей, а таксама кпінах з рускіх, распальванні нянавісці». 

Асуджаны папрасіў прабачэння за свае дзеянні.

«Расійскія вайскоўцы там гвалцяць жанчын, забіваюць дзяцей, таму я і напісаў такі каментарый, — сказаў ён. — Сам я не паступіў бы так, калі б сустрэў рускага, я ў цэлым не супраць рускіх». 

Вітаўтас М. адзначыў, што пісаў каментарый у цвярозым стане.

Клас
5
Панылы сорам
6
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
0