Вядома, што абвінавачаная родам з Абхазіі. Жанчыне 61 год, яна ўжо на пенсіі, але працуе санітаркай у мясцовым доме-інтэрнаце, дзе пра яе добра адгукаюцца і як пра чалавека, і як пра супрацоўніцу. Таццяну Анатолеўну абвінавацілі ў тым, што 12 жніўня 2020 года і 21 кастрычніка 2021 года яна лайкнула ў аднакласніках карыкатуру на Лукашэнку.

Сваёй віны жанчына на судзе не адмаўляла, пры гэтым бок абвінавачвання настаяў на тым, што гэта яшчэ і «працяглае злачынства». Нібы пасля таго, як жанчына паставіла лайк, гэтая карыкатура пачала паказвацца яшчэ і на яе старонцы. Падчас спрэчак гэтую характарыстыку пракурор усё ж выключыў, запатрабаваўшы ў якасці пакарання для абвінавачанай 2,5 года «хатняй хіміі».

Клас
1
Панылы сорам
6
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
17