Паводле Азаронка, у Расіі склалі свой «спіс Дугінай». У яго ўвайшлі тыя, хто «здзекаваўся з пакутніцкай смерці дзяўчыны». Азаронак лічыць яго няпоўным без беларускіх прозвішчаў. «Дарагія беларусы, браты-расіяне, запісвайце», — заклікаў Азаронак.

Вось прозвішчы тых, чые выказванні не спадабаліся Азаронку, які, як ён прызнаецца, «уважліва сачыў», хто што піша.

Сяргей Бяспалаў
Ян Рудзік
Мікалай Халезін
Сцяпан Пуціла
Сяргей Харытонаў
Арцём Гарбацэвіч
Калектыўная «тутбайка» (Кірыл Валошын)
Наталля Радзіна
Калектыўны «Белсат» (Агнешка Рамашэўская-Гузы)
Кацярына Ерусалімская («Маланка»)
Дзмітрый Лукашук і Павел Свярдлоў
Міхаіл Ільін
Антон Матолька
Анастасія Рагатко
Анастасія Сугак
Анатоль Котаў

Але гэта не ўвесь спіс. Азаронак прыводзіць імёны тых, хто нічога абуральнага, з яго пункту гледжання, не сказаў, але, як ён мяркуе, «думаюць яны тое самае, што прыведзеныя вышэй персанажы». Гэта Арцём Шрайбман, Сяргей Чалы, Юрый Дракахруст, Франак Вячорка, Валерый Карбалевіч і Павел Латушка.

Што чакае тых, хто трапіў у так званы «спіс Дугінай», не паведамляецца.

Рыгора Азаронка лукашэнкаўцы выкарыстоўваюць для распальвання варожасці да палітычных праціўнікаў, нацыянальных і рэлігійных меншасцей. Ëн наведваў і акупаваныя тэрыторыі Украіны.

Аўтамабіль з Дар'яй Дугінай быў узарваны ўвечары 20 жніўня ў раёне пасёлка Вялікія Вязёмы Маскоўскай вобласці. Жанчына загінула на месцы.

Дар’я Дугіна — дачка вядомага расійскага прапагандыста Аляксандра Дугіна, філосафа-неанацыста і ідэолага расійскага імперыялізму. Ён, як і яго дачка, былі аднымі з тых, хто заклікаў да вайны з Украінай, яны не лічылі украінцаў нацыяй і адмаўлялі Украіне, як і Беларусі, у праве на незалежнасць.

Як дзяржаўныя СМІ адрэагавалі на словы Пуціна, што «незалежных Украіны і Беларусі быць не павінна»

Азаронак і Пятроўскі: Нам трэба чырвона-карычневая Расія. Абы не было вайны — гэта лозунг для жанчын

Клас
8
Панылы сорам
72
Ха-ха
59
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
25