Як паведаміла Нямецкае агенцтва энергетычных сетак (Bundesnetzagentur), на 24 жніўня газавыя сховішчы Германіі запоўненыя прыродным газам на 80,65%, і гэтага аб’ёму дастаткова для забеспячэньня краіны на зіму.

У ідэале, энергетычныя кампаніі Германіі хацелі б да 1 кастрычніка павялічыць аб’ём запасаў да 85%, а да 1 лістапада — да 95%. Тым не менш, агенцтва папярэдзіла пра павелічэнне цаны газу і заклікае яго эканоміць.

Нацыянальнае статыстычнае агенцтва Вялікабрытаніі паведаміла, што ўжо ў чэрвені 2022 года краіна практычна цалкам спыніла імпарт энерганосьбітаў з Расіі — упершыню з моманту пачатку вядзення адпаведнай статыстыкі ў 1997 годзе.

У 2021 годзе Вялікабрытанія імпартавала з Расіі 4,9% ад усяго газу, які спажываюць у краіне, і 11% — нафты. Расійскі газ краіна замясціла пастаўкамі з іншых краін, якія здабываюць газ.

У чэрвені Еўрасаюз упершыню ў сваёй гісторыі імпартаваў больш звадкаванага газу з ЗША, чым трубаправоднага газу з Расіі. Аднак, улічваючы маштабы імпарту газу з Расіі ў мінулыя гады, Еўропа можа сутыкнуцца з газавым крызісам, калі гэтай зімой энерганосьбіты рэзка падаражэюць.

Клас
16
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0