«Ёсць небяспека, што мы пацерпім ад эмбарга ЗША». Расія спрабуе прадаваць сваю нафту ў Азіі з вялікай зніжкай, але ёсць нюансы
Расія звярнулася да некалькіх азіяцкіх краін, каб абмеркаваць магчымыя доўгатэрміновыя нафтавыя кантракты з вялікімі зніжкамі, бо афіцыйныя асобы ЗША працягваюць прасоўваць план, які абмяжоўвае цэны нафты, паведамляе Bloomberg са спасылкай на заходняга чыноўніка.
Паводле яго слоў, вядуцца папярэднія размовы аб тым, каб прапанаваць некаторым азіяцкім пакупнікам зніжкі да 30%. Аднак азіяцкія краіны не спяшаюцца скарыстацца гэтай прапановай.
Міністр турызму Інданезіі Сандыяга Уна заявіў, што Расія прапанавала ягонай краіне прадаваць нафту «па цане, якая на 30% ніжэйшая за цэны міжнароднага рынку». Пры гэтым ён дадаў, што прэзідэнт краіны Джока Відода разглядаў гэтую прапанову, «але ўзнікла рознагалоссе. Ёсць небяспека, што мы пацерпім ад эмбарга ЗША».
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ