Фота: Excelerate Energy

Фота: Excelerate Energy

FSRU прыбыла на аргенцінскі тэрмінал Байя-Бланка ў маі, каб даставіць СПГ на зімовы сезон 2022 года ў Аргенціне. Цяпер ягоная місія там завершаная і судна кіруецца ў Еўропу, каб дапамагчы перажыць зіму без расійскага газу краінам Еўрасаюза.

«Сёння Exemplar адпраўляецца з Байі-Бланкі і плыве ў сухі док у Іспаніі для тэхнічнага абслугоўвання, перш чым адплыць у Балтыйскае мора, каб аказаць паслугі па рэгазіфікацыі звадкаваным прыродным газам Фінляндыі і Эстоніі», — гаворыцца ў паведамленні кампаніі-ўладальніка Excelerate Energy ў сацыяльнай сетцы ў сераду.

Да гэтага Фінляндыя і Эстонія дамовіліся супольна зафрахтаваць FSRU для імпарту ЗПГ, бо еўрапейскія краіны імкнуцца паменшыць залежнасць ад паставак расійскага газу. Гэта судна можа пастаўляць больш за 5 млрд кубаметраў звадкаванага газу ў год.

У фінскім порце Інкаа на паўднёвым узбярэжжы Фінляндыі, які даволі глыбокі для гэтай мэты і блізкі да трубаправодаў, па якіх газ паступае да канчатковых спажыўцоў у прамысловым і іншых сектарах Фінляндыі, Эстоніі і рэгіёне Балтыйскага мора, ужо пачаліся работы па будаўніцтве партовых канструкцый і газаправода. Працу тэрмінала плануецца разгарнуць ужо да канца 2022 года. 

Клас
27
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1