Фота: БелТА

Фота: БелТА

«Па стане на сённяшні дзень арганізацыі тарфяной прамысловасці аб'яднання «Белпалівагаз» здабылі (з пачатку года) 2 млн тон торфу. Торфаздабыча ідзе апераджальнымі тэмпамі, на 34% перавышаючы паказчык мінулага года: за аналагічны перыяд у 2021 годзе было здабыта каля 1,4 млн тон», — расказаў Кавалёў.

Ён адзначыў, што цяпер ужо выканана 87% ад плану здабычы гэтага сезону, які завершыцца ў кастрычніку святам «Тарфяныя дажынкі». Усяго ў бягучым сезоне плануецца здабыць каля 2,3 млн тон торфу, якія маюць пайсці не толькі на ўнутраныя патрэбы, але і на экспарт.

Раней міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў заявіў, што Беларусь будзе скарачаць імпарт карысных выкапняў. «Нашы прадпрыемствы ўвозяць карысныя выкапні з-за мяжы, у той час як маецца ўласная багатая сыравінная база», — адзначыў кіраўнік Мінэканомікі, дадаўшы, што «ў бягучых умовах эфектыўнае выкарыстанне нетраў становіцца найважнейшым кампанентам рацыянальнага імпартазамяшчэння».

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
5
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1