Усе фота: SOLENT NEWS

Усе фота: SOLENT NEWS

Здарэнне адбылося ў аўторак у гарадку Істлі, што знаходзіцца ў брытанскім графстве Хэмпшыр. 62-гадовая Джэнні Уорвік, якая жыве ў тым раёне, заўважыла ў 5-30 раніцы, што па даху дома праз дарогу паўзе пітон і што жыхары дома спрабуюць адагнаць змяю з дапамогай венікаў, піша The Times.

Жанчына спачатку падумала, што бачыць проста вялізную пластыкавую трубу, але потым яе канец пачаў рухацца. Калі жыхары дома здолелі выгнаць змяю з пакоя, пітон з вялікім шумам трапіў на капот машыны ля дома, чым дужа перапужаў мінакоў.

Мясцовыя жыхары раз’юшыліся праз тое, што нехта з іх суседзяў мог трымаць дома такую рэптылію і не здолеў яе пракантраляваць. Яны накіраваліся да жанчыны, якая раней трымала дома змей, бо палічылі, што пітон мог належаць ёй. Насамрэч змяя была не яе, але жанчына дазволіла часова патрымаць пітона ў сваёй аранжарэі, пакуль яго не забраў гаспадар — мужчына, што жыве недалёка.

Брытанка патлумачыла, што цёмны тыгравы пітон — вельмі небяспечная і дужа вялікая змяя, і калі змеі галодныя, яны могуць весці сябе вельмі небяспечна. На шчасце, ў доме, куды запоўз пітон, не было дзіцяці, бо інакш яго жыццё аказалася б пад пагрозай.

Іві Батан, экспертка Каралеўскага таварыства па прадухіленні жорсткага абыходжання з жывёламі, тлумачыць, што змеі цудоўна ўмеюць збягаць з замкнёных прастор, і для гэтага ім хопіць самых маленькіх дзверцаў ці недастаткова шчыльнай перагародкі. Найбольш актыўна змеі збягаюць летам, таму эксперты раяць пільна сачыць за сваімі гадаванцамі ў гэты час і не шкадаваць грошай на тэрарыумы, якія шчыльна зачыняюцца.

Як легальна купіць дзікабраза ці імператарскага ўдава ў Мінску? Расказваем

Інжынер стварыў экзашкілет для змяі, каб у яе былі лапкі

Асцярожна, змеі! Дзе цяпер можна сутыкнуцца з гадамі

Клас
4
Панылы сорам
5
Ха-ха
0
Ого
7
Сумна
0
Абуральна
4