ISW: Пасля ўдараў УСУ Расія выводзіць з Крыма тэхніку і ўзмацняе СПА
Амерыканскі інстытут вывучэння вайны ў сваёй справаздачы заявіў, што Расія працягвае перадыслацыраваць вайсковую тэхніку з Крыма ў Расію, верагодна, рэагуючы на ўкраінскія ўдары па расійскіх тылавых раёнах у Крыме.
Таксама расійскія войскі ўмацоўваюць супрацьпаветраную абарону ў Крыме, каб супрацьстаяць украінскім ударам, бо цяперашняя расійская СПА неэфектыўная супраць украінскіх беспілотнікаў.
Цягам апошняга месяца Украіна нанесла некалькі ўдараў па вайсковых аб’ектах у Крыме. Апошнімі днямі ледзь не кожны дзень у розных гарадах акупаванага паўвострава спрацоўвае СПА.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ