Камеры відэаназірання заснялі, як невядомы зайшоў на пошту, забіў работніцу і скраў грошы. Каб схаваць сляды злачынства, ён падпаліў аддзяленне.
На месца здарэння выязджаў міністр унутраных спраў Кубракоў.
У выніку быў выяўлены падазраваны — 71-гадовы жыхар Оршы, якога неаднаразова раней судзілі. Падчас затрымання ў яго стралялі, мужчыну шпіталізавалі.





