Фота: скрыншот з відэа

Фота: скрыншот з відэа

«Наша вайна — гэта не проста вайна з людзьмі з крыві і плоці. Наша вайна — гэта вайна з ідэяй. З ідэяй Украіны, як антырасійскай дзяржавы. Чаму не можа быць ніякага прымірэння? Украіна павінна быць дэўкраінізаваная. Рускія землі «Маларосіі» павінны быць вернутыя назад», — кажа Мангушаў.

Па словах Мангушава, расіянам пляваць, «колькі трэба забіць» украінскіх салдат, і «як іх трэба забіць». Ён заявіў, што ўсіх носьбітаў «ідэі», пра якую ён думаў да гэтага, неабходна знішчыць.

У сувязі з апублікаваным у сацыяльных сетках ролікам упаўнаважаны Вярхоўнай Рады Украіны па правах чалавека Дзмітрый Лубінец звярнуўся да кіраўніка групы па ўстанаўленню фактаў следчай камісіі ААН па Украіне Оле Солванга. «Нагадаю, што калі людзі гінуць падчас вайны, з іх целамі трэба абыходзіцца з павагай і годнасцю, незалежна ад таго, з'яўляецца загінулы цывільнай асобай ці вайскоўцам. Парэшткі невядомых павінны быць ідэнтыфікаваныя. Павага да памерлых — гэта не проста гуманізм і клопат пра сваякоў загінулых. Гэта міжнародныя стандарты, выкананне якіх гарантуе, што тыя, хто загінулі, не будуць папаўняць спісы зніклых без вестак», — напісаў Лубінец у фэйсбуку.

Ігар Мангушаў ваяваў на паўднёвым усходзе Украіны, некаторы час быў адным з кіраўнікоў прыватнай вайсковай кампаніі «Янот». Ён лідар расійскага нацыяналістычнага руху «Светлая Русь». СМІ называлі Мангушава адным з аўтараў ідэі выкарыстання літары Z як сімвала расійскага ўварвання ва Украіну.

Клас
2
Панылы сорам
6
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
65