Паміж 23-гадовым імяніннікам і яго прыяцелем завязаўся канфлікт, які перарос у бойку. Першы падчас бойкі абліў свайго сябра гаручай вадкасцю і падпаліў. Усё адбывалася на вачах у іншых гасцей, таму агонь адразу ж патушылі, паведамляе СК,

Першапачаткова ад шпіталізацыі пацярпелы адмовіўся. Аднак пазней яму стала горш, і ён звярнуўся ў бальніцу. Малады чалавек атрымаў тэрмічныя апёкі левай нагі і бакавой сценкі жывата. Цяпер яго жыццю нічога не пагражае.

Падчас допыту 26-гадовы пацярпелы тлумачыў, што не памятае падзеі таго дня, бо шмат выпіў, і растлумачыць прычыну сваіх дзеянняў не змог.

Жыхару Гродзенскага раёна прад'яўленае абвінавачванне паводле ч. 1 арт. 14 і ч. 2 арт. 139 (замах на забойства, здзейсненае з асаблівай жорсткасцю) Крымінальнага кодэкса Беларусі.

Клас
1
Панылы сорам
4
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1