Вярхоўная рада Украіны. Фота ілюстрацыйнае
Пастановай прапануецца зацвердзіць адпаведны зварот украінскіх дэпутатаў да ААН, Еўрапарламента, Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы, Парламенцкай асамблеі АБСЕ, НАТА, Асамблеі чарнаморскага эканамічнага супрацоўніцтва, урадаў і парламентаў дзяржаў свету.
У той жа час тэкст самога звароту пакуль адсутнічае на афіцыйным сайце ўкраінскага парламента.
Раней паведамлялася, што з Беларусі Расія выпусціла па Украіне больш як 700 ракет. Беларусь таксама дала расійскаму войску сваю тэрыторыю і вайсковую інфраструктуру для ваеннага ўварвання Расіі ў паўночныя вобласці Украіны.
28 жніўня Расія ў чарговы раз абстраляла з паветранай прасторы Беларусі горад Сарны Ровенскай вобласці. Расіяне атакавалі вайсковы аб’ект. Ад ударнай хвалі пацярпелі 30 будынкаў і цэнтральная раённая бальніца, але абышлося без чалавечых ахвяр.