Фота: БелТА

Паводле змененых правіл, у будучыні пры выдачы візы або дазволу на жыхарства грамадзяне Расіі і Беларусі павінны будуць праходзіць дадатковую праверку, каб ацаніць, ці не складзе ўезд іншаземца пагрозы нацыянальнай бяспекі або грамадскаму парадку.

Які менавіта характар гэтая дадатковая праверка будзе насіць, не ўдакладняецца. Але раней падобная працэдура прымянялася для грамадзян Расіі, якія паходзілі з Дагестана, Чачні, Інгушэціі і Паўночнай Асеціі.

У спіс краін, чые грамадзяне павінны праходзіць дадатковыя праверкі, акрамя Расіі і Беларусі ўнеслі таксама афрыканскі Камерун. У апошнія гады ў Латвіі павялічылася колькасць заявак ад камерунцаў на доўгатэрміновыя візы, і менавіта ім іх часта не выдаюць, бо іхнія дакументы падробленыя.

У МУС Латвіі адзначылі, што ў сувязі з ваеннай агрэсіяй Расіі ва Украіне з 25 лютага гэтага года латвійскія дыппрадстаўніцтвы за мяжой спынілі прыём заявак на выдачу віз ад грамадзян Расеі на няпэўны час. Візы выдаюцца толькі ў выключных выпадках, калі гэта звязана з гуманітарнымі прычынамі, а таксама членам сем'яў грамадзян ЕС у выпадку цяжкай хваробы або смерці сваякоў. Такая ж мадэль прымяняецца ў Эстоніі, Літве, Польшчы і Чэхіі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

7
не друкуйте / Адказаць
30.08.2022
а говорил же мне муж...
впервые возможно война пойдет мимо Беларуси.

п.с. поймут только единицы
2
Дукашенко / Адказаць
30.08.2022
Жил без Латвии и проживу без неё, не велика потеря
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру