Так, паводле аўтараў віншавання: «Хакей у нашай краіне з кожным годам квітнее, выхоўваючы хакеістаў сусветнага класа, якія выступаюць у лепшых лігах планеты. Кожны год «Дынама» радуе дзясяткі тысяч заўзятараў сваёй відовішчнай гульнёй па ўсёй краіне».

Акрамя таго, яны «ўпэўненыя, што не толькі «Дынама», але і зборная Беларусі яшчэ гучна заявіць пра сябе на сусветных першынствах, як па-сапраўднаму хакейная дзяржава топ-узроўню».

На фоне таго, што менавіта дзякуючы палітыцы Лукашэнкі ў апошнія гады беларускі хакей апынуўся ў сусветнай ізаляцыі, а зборная мае магчымасць гуляць хіба толькі з такімі ж ізгоямі — расіянамі, гэтыя словы гучаць дзіўнавата. Прытым пакуль што нішто не сведчыць, што найбліжэйшым часам нешта пазітыўна зменіцца. Крыху больш за тыдзень таму кіраўніцтва Міжнароднай федэрацыі хакею на лёдзе (ІІХФ) афіцыйна пацвердзіла, што новы сезон хакеісты Расіі і Беларусі таксама правядуць у сусветным бане. І што калі нічога не зменіцца, «мы будзем рабіць гэта з году ў год». 

Чытайце таксама:

Беларускі хакей па-ранейшаму будзе адхілены ад удзелу ў спаборніцтвах пад эгідай ІІХФ

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?