Для айцішнікаў у Кыргызстане распрацавалі спецыяльны гайд — пакрокавую інструкцыю для атрымання статусу «Лічбавы качэўнік».
Уладальнік статусу «Лічбавы качэўнік» («Digital nomad»):
- вызваляецца ад рэгістрацыі па месцы пражывання на тэрыторыі Кыргызстана;
- атрымлівае дазвол на працу да 12 месяцаў з магчымасцю падаўжэння да аднаго года;
- аўтаматычна атрымлівае персанальны ідэнтыфікацыйны нумар (пін);
- можа працаваць у якасці ІП і юрыдычнай асобы;
- мае права адкрываць і карыстацца рахункамі ў банках Кыргызстана без абавязковай рэгістрацыі па месцы пражывання.
Айцішнікі са статусам «Лічбавы качэўнік» атрымаюць спецыяльны электронны дакумент, які мае спецыяльны QR-код.
Блізкія сваякі такіх спецыялістаў (муж (жонка), непаўналетнія дзеці), а таксама іншыя асобы, якія знаходзяцца на іх утрыманні, таксама маюць права атрымаць дакументы, што дазваляюць уязджаць у Кыргызстан і знаходзіцца на яго тэрыторыі.





