У першую чаргу адмыслова створаная група цяпер вывучае эканамічную мэтазгоднасць будаўніцтва дадатковых энергаблокаў.

«Але гэта больш аддаленая перспектыва. На дадзеным этапе вельмі важна завяршыць паспяхова той праект, які прадугледжаны дзейным кантрактам. За ім уважліва назіраюць і суседзі, і сусветная ядравая супольнасць», — сказаў Галоўчанка.

Ён расказаў, што будаўніцтва другога энергаблоку БелАЭС выйшла на фінальную стадыю і што важна своечасова скончыць яго, бо «ў цяперашніх рэаліях гэты праект атрымаў асаблівую актуальнасць» і яго хутчэйшая рэалізацыя «крайне важная для энергетычнай і эканамічнай бяспекі Беларусі».

Раней намеснік міністра энергетыкі Міхаіл Міхадзюк казаў, што запуск другога энергаблоку БелАЭС плануецца ўжо сёлета.

Яшчэ збудуюць сховішча для адпрацаванага паліва, заканчваецца праца над міжурадавым пагадненнем для перавозу ядравых матэрыялаў.

Галоўчанка дадаў, што Беларусь і Расія цяпер уніфікуюць заканадаўства ў галіне ядзернай энергетыкі.

22 жніўня Міністэрства энергетыкі аб’явіла аб завяршэнні рамонту першага энергаблока БелАЭС. Яго спынілі 25 красавіка і планавалі ўключыць у сетку ў ліпені. Аднак рамонт цягнуўся на 39 дзён даўжэй.

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
13