Пры гэтым вядомы сам факт, а ніякіх падрабязнасцяў па справе пакуль няма.

Яўгена Бужынскага затрымалі 10 чэрвеня, тады праваабаронцы таксама не змаглі даведацца нічога больш — толькі пра сам факт затрымання.

Артыкул «распальванне сацыяльнай варожасці» тыповы для палітычных спраў, ён у апошнія гады стаў аналагам артыкула «антысавецкая прапаганда» ў савецкія часы. Што да абвінавачвання ў хабарніцтве, то ёсць прыклады «справы Бабарыкі», «справы «Тут.бая» і «справы «Нашай Нівы», якія, на думку праваабаронцаў, маюць палітычны характар, але замаскаваныя пад эканамічныя.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
16