У верасні пройдзе першы хакатон праектаў для культуры Беларусі «Культурны код»
9-11 верасня пройдзе першы хакатон праектаў для культуры Беларусі «Культурны код». Яго арганізатармі выступаюць Беларуская Рада культуры і Imaguru Startup HUB Vilnius.
Хакатон будзе адкрыты для ўдзельнікаў/удзельніц з любой кропкі свету. Класічны афлайн-марафон у прасторы Imaguru Startup HUB Vilnius на 48 гадзін будзе спалучаны з анлайн-падключэннем камандаў.
Заяўкі на хакатон digital-рашэнняў для беларускай культуры «Культурны код» можна падаваць ужо цяпер.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ