«Магу сказаць па гэтай тэме наступнае. Мы сёння абсалютна выразна разумеем, што дзеецца ў галаве ў спадара Лукашэнкі, з пункту гледжання яго адказнасці перад і спадаром Пуціным, і перад сваім народам — гэта розныя ўзроўні. Мы абсалютна дакладна разумеем, што ў Беларусі, у адрозненне ад Расіі, абсалютна іншыя грамадскія настроі, там ніхто не падтрымлівае вайну як такую.

Гэта значыць, калі ў Расіі без гэтых візавых абмежаванняў 80% падтрымліваюць вайну, бо яны не плацяць за гэта ніякай цаны, то ў Беларусі падтрымліваюць вайну не больш за 10-15%, не больш за тое», — акцэнтаваў Падаляк.

Ён дадаў, што беларуская армія цалкам дэмаралізаваная, таму што ў Беларусі маюць больш інфармацыі пра тое, што на самой справе адбываецца ва Украіне.

«Мы разумеем, што беларуская армія цалкам дэмаралізаваная, то-бок яна ў тым выглядзе, у якім сёння знаходзіцца. Яны маюць больш інфармацыі пра тое, што адбываецца ва Украіне. Яны ўсё ж не ў такой інфармацыйнай прасторы жывуць, як рускія, там не такія абмежаванні. Таму яны значна больш ведаюць пра тое, што адбываецца ва Украіне», — сказаў Падаляк.

Ён адзначыў таксама, што нейкія стратэгічныя рухі ад Беларусі можна было чакаць на першых тыднях пачатку вайны.

«Можна было чакаць нейкія незразумелыя рухі Беларусі, з пункту гледжання стратэгічных рухаў, на першых тыднях вайны. Таму што Беларусь, менавіта палітычнае кіраўніцтва спадара Лукашэнкі, маглі б падумаць, што атрымаюць нейкія дывідэнды з гэтай вайны.

Сёння ўжо нават Лукашэнка зразумеў, што гэтая вайна цягам 190 дзён, гэта вельмі негатыўна і ў гістарычным сэнсе для яго будзе, і ў тактычным, і ў стратэгічным сэнсе. Гэта вайна, якая будзе прыносіць толькі мінусы, у тым ліку спадару Лукашэнку, там няма ніякіх бенефітаў, на якія ён разлічваў бы ў пачатку», — растлумачыў Падаляк.

Ён таксама адзначыў, што беларуская армія не мае такой колькасці людзей, якая трэба для вядзення эфектыўнай вайны.

«Ну і, нарэшце, мы ацэньваем не толькі маральнае становішча грамадства і войска Беларусі. Мы разумеем, што тактычна ў іх няма такой колькасці людзей, якую трэба для вядзення эфектыўнай вайны ва Украіне.

Гэта значыць, расіяне задзейнічалі ўжо больш за 250 тысяч чалавек у вайне супраць Украіны і гэта ім не дапамагае, а ў Беларусі такой колькасці няма войскаў», — сказаў Падаляк.

Дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта падсумаваў, што хоць Беларусь і дае сваю інфраструктуру ды паветраную прастору для бамбавання ўкраінскай зямлі, можна чакаць, што на большае яна не пойдзе.

«І таму будзем чакаць таго, што хоць шкада, што Беларусь бярэ ўдзел у вайне, даючы сваю інфраструктуру і сваю паветраную прастору для бамбавання ўкраінскай зямлі, на большае яна не пойдзе», — падкрэсліў Падаляк.

Клас
23
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
3