«З пяці гадзін раніцы не спыняюцца пастаянныя мінамётныя абстрэлы горада. Чутныя аўтаматныя чэргі. Вядома аб пападанні ў некалькі грамадзянскіх аб'ектаў. Ёсць пацярпелыя! Колькі менавіта, высвятляем», — напісаў Дзмітрый Арлоў у сваім тэлеграм-канале.

Пра абстрэлы Энергадара таксама паведамляюць у сацсетках мясцовыя жыхары.

Інфармацыю пра гэта пацвярджае і карэспандэнт расійскага агенцтва «Інтэрфакс», які знаходзіцца ў горадзе.

«Абстрэл пачаўся прыкладна ў 6:00. Выбухі гучаць у розных частках горада з перыядычнасцю ў 3-4 хвіліны, у тым ліку ў жылых мікрараёнах і каля адміністрацыйных будынкаў у цэнтры горада», — прыводзіць агенцтва словы свайго карэспандэнта.

Акупацыйныя ўлады горада абвінавачваюць у абстрэлах Украіну. Па іх сцвярджэнні, у Энергадары зафіксавана па меншай меры пяць пападанняў у жылыя шматпавярховыя дамы, у будынак дзіцячага садка ў цэнтры, а таксама ў прыпаркаваныя аўтамабілі.

У горадзе размяшчаецца Запарожская АЭС — найбуйнейшая атамная станцыя ў Еўропе. Сёння яе павінна наведаць дэлегацыя экспертаў МАГАТЭ на чале з кіраўніком арганізацыі Рафаэлем Гросі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3