Новай пастановай пашыраны спіс выключэнняў. Так, цяпер дазволена ўвозіць сцябловы і каранёвы сельдэрэй, пекінскую капусту, клементыны і ківі, а са спісу «недружалюбных» краін выключылі Сербію.
Гэта не першы раз, калі ўрад звужае спіс забароненай да ўвозу прадукцыі. Спачатку з яго выключылі соль, пасля насенне і бабы, а пасля вялікі шэраг гародніны, фруктаў і ягад.





