Польшча

1 верасня па стане на 11 раніцы ў чарзе на выезд з Беларусі стаіць усяго 90 легкавікоў. Больш за ўсё машын сабралася на мяжы з Польшчай у пункце пропуску «Брэст», там стаяіць каля 50 машын. На «Бераставіцы», дзе пачынаючы з 22 па 30 жніўня ў чарзе на выезд стабільна знаходзілася па 300-500 машын, на раніцу 1 верасня выезд вольны. Рэкордныя паказчыкі для «Бераставіцы» гэтым летам склалі 520 машын — столькі легкавога транспарту стаяла ў чарзе на выезд а 12-й гадзіне 24 жніўня.

Скрыншот з сайта gpk.gov.by па стане на 11:00 

Скрыншот з сайта gpk.gov.by па стане на 11:00 

Літва

На мяжы з Літвой невялікія чэргі ёсць толькі ў «Лошы» і «Беняконях». Там выезду з Беларусі чакаюць па 20 легкавікоў.

На латвійскім кірунку чэргаў няма.

Чаму збіраюцца велізарныя чэргі з легкавікоў?

Беларускія памежнікі вінавацяць у гэтым сваіх еўрапейскіх калег, якія не выконваюць абавязкі па аб'ёмах афармлення транспарту, прапускаючы праз мяжу толькі каля 50% машын ад магутнасці пагранпераходу. Іншая праблема ў тым, што з пяці пунктаў пропуску на мяжы з Польшчай, дзе можна было праязджаць на легкавіках, цяпер працуюць толькі два. 

Значнае павялічэнне чэргаў на межах з Польшчай і Літвой у канцы жніўня жыхары памежных рэгіёнаў тлумачаць тым, што менавіта ў гэты перыяд многія накіроўваліся ў ЕС, каб сэканоміць на куплі тавараў для школы. Але, прагназуюць, такая цішыня на межах доўга не пратрымаецца.

«Сёння многія пайшлі з дзецьмі на лінейкі ў школы, нехта павёз студэнтаў у іншы горад, таму чэргаў няма. Праз 1-2 дні яны хутчэй зноў з'явяцца, але наўрадці будуць такімі вялікімі, як у апошні тыдзень лета», — мяркуе суразмоўца.

Чытайце таксама:

Чэргі легкавікоў на мяжы з Польшчай працягваюць расці. Ва ўсім вінаватыя палякі?

Клас
5
Панылы сорам
10
Ха-ха
2
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
1