Фота: pixabay.com

Фота: pixabay.com

Для нашага здароўя вельмі важна, каб у арганізме захоўваўся баланс электралітаў. Гэта рэчывы, якія пераносяць электрычны зарад, калі яны раствораныя ў вадкасці. Электраліты ў крыві — натрый, хларыд калію і бікарбанат — дапамагаюць рэгуляваць функцыі нерваў і мускулаў, падтрымліваць кіслотна-шчолачны баланс у арганізме, а таксама адказваюць за правядзенне электрычных імпульсаў, піша onet.pl.

Падчас патаманіі ў крыві зніжаецца канцэнтрацыя важных элементаў, галоўным чынам натрыю. Гэта адбываецца, калі мы ўжываем шмат вадкасці, у якой мала электралітаў. Напрыклад, такое адбываецца, калі піць занадта шмат вады, але ў 1970-я вучоныя высветлілі, што такі ж эфект будзе ад піцця вялікай колькасці піва.

Калі апусташыць паўлітровы келіх з півам, гэта наўрад ці выклікае патаманію, але некалькі літраў піва за кароткі час ужо могуць прывесці да праблем. Гаворка ідзе пра 3-4 літры піва кожны дзень на працягу некалькіх дзён. Меншыя дозы, хаця і не выклікаюць бачных разладаў, могуць выклікаць зніжэнне электралітаў, бачнае па клінічных аналізах.

Калі патаманія звязаная з ужываннем алкаголю, яе лёгка пераблытаць з ап’яненнем. У такім выпадку ў чалавека будзе балець і кружыцца галава, у яго пачнуцца праблемы з маўленнем і каардынацыяй рухаў. Алкагольная інтаксікацыя пройдзе, калі чалавек перастане піць, патаманія ж не пройдзе без дапамогі медыка. Доктар, напэўна, прапіша прыём натрыю, але лепш не піць натрый без кансультацыі з медыкам, бо можна памыліцца з дазіроўкай.

Колькі ж можна піць піва? Калі вы выпіваеце рэдка, варта не перавышаць дозу ў тры паўлітровыя бутэлькі піва. Калі ж вы п’яце больш часта, ваш максімум — дзве паўлітровыя бутэлькі ў дзень. Пры гэтым размова не пра штодзённае спажыванне — рабіце хаця б двухдзённыя перапынкі.

Нарколаг — пра бяспечныя дозы выпіўкі, самы шкодны від алкаголю і тое, калі варта звярнуцца па дапамогу

Даследаванне: мужчынам да 40 гадоў нельга піць больш за чарку (не келіх!) піва ў дзень

Злоўжываеце алкаголем? Ваша скура гэта пакажа

Клас
10
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
5
Сумна
0
Абуральна
1