«У нашай гісторыі была невераемная колькасць поспехаў. Давайце ўспомнім тую ж Біблію, надрукаваную Скарынай. Адна з першых Біблій, надрукаваных у Еўропе была на нашай мове, — сказаў Захар Аўчыннікаў. — Гэта цудоўна, вы ўдумайцеся, у канцы 16 стагоддзя ў нас была такая колькасць варштатаў для друкавання, якой маглі зайздросціць многія краіны Еўропы», — сказаў хлопец-кадэт.

Аўчыннікаў таксама ўспомніў свайго земляка з Мёршчыны Генрыка Дмахоўскага і Ігната Дамейку, якога шануюць і ў Беларусі, і ў Чылі.

«Давайце ўспомнім нашы сучасныя поспехі, той жа БелАЗ, як ім не ганарыцца. Той жа Сафійскі сабор, адзін з трох пабудаваных у ХІ стагоддзі, адзін з першых мураваных. Ды наогул наша архітэктура, яна ўнікальная. У нас спляталіся гэтыя рысы Усходу і Захаду, і наогул, гэта адлюстроўваецца ва ўсей нашай творчасці. Беларусы імкнуліся захаваць сваю ўнікальнасць», — сказаў Захар Аўчыннікаў.

«Я ганаруся ўсім нашым народам, што праслаўлялі нашу зямлю, пачынаючы ад Ізяслава, Брачыслава, Рагнеды. Давайце ўспомнім тую ж Еўфрасінню Полацкую. Адна з першых асветніц на тэрыторыі Усходняй Еўропы, адкрывала школы, выхоўвала дзяцей, дапамагала дзяўчатам. Асветніцтва ў ХІ стагоддзі, вы ўдумайцеся», — сказаў кадэт Аўчыннікаў.

«Кіравала і раіла мужыкам, якія ўзначальвалі суседнія княствы. Было-было. Адкажы на пытанне: а для цябе асабіста Вялікая Айчынная вайна і развал Савецкага Саюза, гэта што? Як ты разумееш гэта?» — перабіў яго Аляксандр Лукашэнка.

«Вялікая Айчынная вайна — гэта страшная трагедыя для нашага народа. На жаль, многія войны, як Першая сусветная, Напалеонаўская войны прыводзілі да таго, што беларусы ваявалі адзін з адным, забівалі адзін аднаго, гэта страшна, — адказаў навучэнец.

— Загінуў кожны трэці. Я працаваў са спісамі, уводзіў у АДБ, гэта была даследчая праца, якая выйграла на рэспубліцы, я бачыў гэтыя прозвішчы, гэтыя сем'і, вось ты чытаеш проста спісы ахвяр, лічбы, «невядомы», «невядомы», «невядомы», а тут чытаеш дакументы з расійскага архіва, а там сям'я, бацька, маці, сыны — страшна, Вялікая Айчыннай вайна».

«Вялікая Айчынная вайна для цябе асабіста, калі беларус забіваў беларуса?» — зноў спытаў Аляксандр Лукашэнка.

— Не, у першую чаргу гэта мужнасць нашага народа, храбрасць, людзі, якія вярнуліся і вызвалілі гэту зямлю, яны разбілі самую страшную навалу ў Еўропе, тых людзей, якія не лічылі, што большасць насельніцтва мае права на жыццё. Якая павінна быць мужнасць, каб не здацца, каб працягваць барацьбу і ўрэшце перамагчы, — адказаў кадэт Аўчыннікаў.

«Скажы, калі ласка, мы маглі пазбегнуць гэтай вайны?» — спытаў Лукашэнка.

— Пазбегнуць вайны было можна, але ўвогуле сусветнае грамадства, як і Савецкі Саюз, не надта імкнуліся аб'яднацца. Той жа Савецкі Саюз звяртаўся да краін Захаду, але супярэчлівыя былі бакі, калі трэба было аб'яднацца, то яны не аб'ядналіся і прыйшлося заплаціць вялікую цану, каб зразумець гэта, і на жаль, гэта многія забываюць.

Перамозе радаваліся ўсе, усе змагаліся, усе былі разам, а цяпер мы зноў ідзём невядома куды.

Але мужнасць беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны — гэта аб'ектыўны факт.

«Ну а Савецкі Саюз?» — працягваў пытаць Лукашэнка.

— Савецкі Саюз — яшчэ больш супярэчлівая з'ява. Таму што Савецкі Саюз вельмі шмат зрабіў для Беларусі, наша прамысловасць — гэта аснова. Але, на жаль, вельмі многа было і памылак у Савецкім Саюзе, і яны прывялі да развалу. Вось ў мяне, напрыклад, па матчынай лініі ёсць людзі рэпрэсаваныя, раскулачаныя. Я ж ведаю, як яны жылі. Яны проста многа працавалі, таму жылі даволі добра», — сказаў Захар Аўчыннікаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Радар / Адказаць
01.09.2022
Гэта выдатна i нават мужна Але е не па адрасе
4
Замечу. / Адказаць
01.09.2022
Молодец парень ! Хочу заметить ,что парень в Витебска,т.е. с востока Беларуси.Нет в Беларуси разделения на Восток и Запад.Мы,беларусы, все  европейская нация. Не стоит вестись на маскалький нарратив,что у нас есть разделение.
8
лукашенко их не понимает / Адказаць
01.09.2022
Эти юноши и девушки понимают, что лукашенко не их президент, что, при лукашенко, у них, нет будущего, что лукашенко президент поколения 70 плюс и те из мвд, кгб, мо. Они хотят жить в белорусской, независимой Беларуси, хотят жить белорусами, а не теми же россиянами, с какой-то отметиной, в части Росси под названием Беларусь.
Паказаць усе каментары/ 25 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру