Будынак пошты, у якім здзейснілі злачынства

Будынак пошты, у якім здзейснілі злачынства

Падчас затрымання ў мужчыну стралялі. Падазраваны ляжаў у рэанімацыі пад аховай міліцыі.

Афіцыйнага пацвярджэння інфармацыі пакуль няма.

Трагедыя ў Оршы адбылася 26 жніўня. У адным з паштовых аддзяленняў горада спрацавала сігналізацыя. Нарад выявіў задымленне і труп жанчыны. Камеры відэаназірання знялі, як невядомы зайшоў на пошту, забіў работніцу і скраў грошы. Каб схаваць сляды злачынства, ён падпаліў аддзяленне.

У той жа вечар мужчыну арыштавалі, а пры затрыманні прыйшлося выкарыстаць табельную зброю. 71-гадовы падазраваны быў паранены і замест міліцыі дастаўлены ў бальніцу.

Паведамлялася, што гэты мужчына быў неаднаразова судзімы. Ён, паводле інфармацыі следства, загадзя рыхтаваўся да рабавання, таму інструмент забойства ўзяў з сабой, а каб яго не апазналі камеры відэаназірання, надзеў маску і кепку. Інструмент забойства мужчына скруціў у скрутак, а каб паштальёнка выйшла ў зручнае месца для яго прымянення, мабыць, нешта папрасіў яе паказаць з тавару. Вось тады і нанёс працаўніцы «Белпошты» некалькі ўдараў малатком па галаве, што і прывяло да смерці. На трывожную кнопку яна націснуць не паспела.

Клас
0
Панылы сорам
6
Ха-ха
1
Ого
4
Сумна
1
Абуральна
7