Сваімі мэтамі заснавальнікі арганізацыі абвясцілі развіццё і папулярызацыю амерыканскага футбола і флаг-футбола ў Віцебску, усёй Беларусі і на міжнароднай арэне.
Ліквідацыя арганізацыі адбылася ў рамках агульнай зачысткі беларускай грамадзянскай супольнасці. У Беларусі за два гады ліквідавана больш за 400 недзяржаўных арганізацый. У адміністрацыі Лукашэнкі называюць гэта «аздараўленнем грамадскага поля».





