Святар Сяргей Разановіч, які разам з жонкай Любоўю праходзіць як адзін з саўдзельнікаў па справе Мікалая Аўтуховіча 

Святар Сяргей Разановіч, які разам з жонкай Любоўю праходзіць як адзін з саўдзельнікаў па справе Мікалая Аўтуховіча 

Суполцы, якая вядзе маніторынг пераследу на пастаяннай аснове, вядома не менш за 19 выпадкаў прамых ці ўскосных рэпрэсій супраць праваслаўнага святарства ці епіскапату БПЦ.

Пад прамымі рэпрэсіямі разумеецца адміністрацыйны ці крымінальны пераслед, а пад ускосным — рознага роду ціск у выглядзе афіцыйных папярэджанняў; змяшчэння з пасады ці прыходу або пераводу на іншыя, з горшымі ўмовамі; цкавання ў праўладных СМІ або афіляваных з рэжымам Лукашэнкі СМІ і да т. п.

Паводле суровасці рэпрэсій разбіўка такая:

  • 1 святар прызнаны «тэрарыстам», супраць яго ўзбуджаная крымінальная справа, доўгі час знаходзіцца ў СІЗА;
  • як мінімум 4 святары атрымлівалі арышты або ўтрымліваліся да суда ў ІЧУ;
  • у 3 святароў праходзілі ператрусы дома;
  • 1 святар атрымаў штраф;
  • у 8 выпадках меліся рознага роду змяшчэнні (з пасадаў, прыходу). 
Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
12