Марта Касцюк. Фота: AP Photo/Julia Nikhinson
Па традыцыі пасля матчу тэнісісткі ціснуць адзін аднаму руку ці абдымаюцца, аднак Касцюк (65-я ракетка свету) адмовілася гэта рабіць. Яна прапанавала Азаранцы абмяняцца дотыкамі ракетак, на што тая спакойна адказала згодай. Разам з тым украінка паціснула руку суддзі на вышцы.
33-гадовая Вікторыя Азаранка — былая першая ракетка свету. Цяпер займае 26-е месца ў рэйтынгу WTA. У трэцім крузе турніра Азаранка згуляе супраць харваткі Петры Марціч (54-ы нумар рэйтынгу WTA).
У канцы жніўня Азаранку выключылі з ліку ўдзельнікаў дабрачыннага турніру ў падтрымку Украіны, які праходзіў у ЗША напярэдадні US Open. Гэтага ўдалося дамагчыся дзякуючы дзеянням украінскага боку.
Чытайце таксама:
Азаранку адхілілі ад удзелу ў турніры ў падтрымку Украіны





