На Талачынскім кансервавым заводзе кіраўнік урада абмяркоўваў захоўванне і перапрацоўку ўраджаю 2022 года. Па яго словах, запасаў хопіць як для гандлю, так і для грамадскага харчавання і сацустаноў.
Галоўчанка сказаў: «Ураджай сёлета нядрэнны не толькі па збожжавых — і па гародніне. Таму зараз мы чакаем, што цэны ўпадуць».
Раней у Беларусі знялі забарону на ўвоз часткі гародніны і садавіны з недружалюбных краін.





