Кожны наш выбар мае значэнне і рэдка бывае выпадковым. Часта мы не разумеем, чаму прымаем тыя ці іншыя рашэнні, але такія дробязі могуць шмат казаць пра чалавека, піша onet.pl.

Напрыклад, нават тое, якую парту ў школе мы б выбралі, таксама магло б шмат пра вас патлумачыць. Каб ведаць усё дакладна, прайдзіце тэст, які мы вам прапануем, але ж не стаўцеся да яго занадта сур’ёзна.

Паглядзіце на выяву кабінета вышэй і выберыце парту для сябе, а потым прачытайце пад анонсамі тлумачэнне да вашага выбару.

Выберыце дрэва на малюнку і спазнайце нешта новае пра сябе

Хочаце даведацца, што тоіць ваша падсвядомасць? Прайдзіце гэты ТЭСТ

Знайдзіце на малюнку пару, якая адрозніваецца ад іншых

Парта №1

Гэтае месца звычайна выбіраюць вельмі амбіцыйныя і сканцэнтраваныя на мэце людзі. Тут сядзяць упартыя і працавітыя, часам не надта таленавітыя, але дужа мэтанакіраваныя людзі. Калі вы выбралі гэтую парту, вы вельмі аптымістычны чалавек, вы станоўча глядзіце на жыццё і верыце ў свой поспех. Вы не любіце хвалявацца і рабіць змрочныя прагнозы на будучыню. Людзі вас любяць, бо вы добры і працавіты чалавек.

Парта №2

Выбар гэтай парты ўказвае на тое, што вы — ураўнаважаны і разважлівы чалавек. Вы ведаеце, як захоўваць баланс у жыцці і не пераходзіць у крайнасці. У школе вы заўсёды разумелі, што ёсць час для вучобы, а ёсць — для гульняў, і што часам можна пажартаваць з настаўнікам, а часам лепей прамаўчаць. У вас цудоўная інтуіцыя, вы добра разумееце, як уладкаваны свет, і можаце прыстасавацца да гэтых правілаў, адно з якіх наступнае: часам можна шмат працаваць, а часам — весяліцца. Вы вельмі прыстойны чалавек і не пакідаеце без увагі ніводную сферу жыцця.

Парта №3

Трэцяя парта належыць жартаўнікам і людзям, якія часта лётаюць у аблоках. Вы шмат марыце і мала жывяце ў рэальным свеце. Вы адкрыты і гаварлівы чалавек, вы любіце людзей, шмат смеяцеся і лёгка ставіцеся да жыцця. У школе, імаверна, вы часта спазняліся, забывалі падручнікі і атрымлівалі заўвагі ад настаўніка за тое, што не слухалі яго. Вы лёгка натхняецеся чымсьці, але таксама можаце хутка страціць цікаўнасць. Вы часта прыдумляеце новыя мэты, ад якіх праз нейкі час адмаўляецеся. Вы жывяце цяперашнім і не турбуецеся пра будучыню.

Парта №4

Гэтую парту выбіраюць перфекцыяністы. Калі гэта ваш выпадак, вы любіце спаборнічаць і заўсёды жадаеце быць лепш за іншых. У школе вы рыхтавалі заданне па начах, каб паказаць сябе выдатна на фоне іншых вучняў. Вы вельмі амбіцыйны чалавек і можаце быць бязлітасным у дасягненні сваіх мэтаў. Таксама вы вельмі адказны і мэтанакіраваны чалавек, які шмат чакае ад сябе і ад іншых. Вы не траціце свой час на тое, што недастаткова добрае для вас. Верагодна, вы маглі весці сябе груба з менш таленавітымі ці больш слабымі аднакласнікамі, некаторыя з іх нават маглі вас баяцца.

Клас
6
Панылы сорам
29
Ха-ха
14
Ого
2
Сумна
5
Абуральна
1