«Газпрам» цалкам спыніў «Паўночны паток» на нявызначаны тэрмін
Як вынікае з заявы кампаніі, на апошняй турбіне выяўлены няспраўнасці, і Растэхнагляд нібыта выдаў «Газпраму» папярэджанне.
Кампанія, у сваю чаргу, накіравала кампаніі Siemens ліст аб неабходнасці паправіць турбіну.
У «Газпраме» патлумачылі, што пры правядзенні рэгламентных работ на газаперапамповачным агрэгаце Trent 60 (ГПА №24) КС «Партовая» нібыта выявілі ўцечку алівы з дамешкам герметызуючага складу.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ