Фота: Вікіпедыя
Паводле папярэдняй інфармацыі, якую здабыло «Зеркало», здарэнне адбылося ў цэху «Карбамід-3». Нібыта там «адбылася блакіроўка перадклапанаў на лініі аміяку і выхад прадукту».
Падчас рамонту ці абследавання не была адкрыта спецыяльная арматура, з-за чаго калону сінтэзу «сціснула вакуумам». А пацярпелыя якраз спускаліся ў яе для абследавання.
Афіцыйная інфармацыя пра сітуацыю з'явілася праз пэўны час у газеце «Гродненский химик»:
«Паступіла паведамленне пра двух пацярпелых супрацоўнікаў падраднай арганізацыі, якія без папярэдняга афармлення дакументаў і ўзгаднення з кіраўніцтвам цэха Аміяк-3 прыступілі да ліквідацыі заўваг па выкананні дапаможных работ на бягучым рамонце тэхналагічнага аб'екта падраздзялення».
Пацярпелых рабочых, паводле выдання прадпрыемства, даставілі ў бальніцу хуткай дапамогі на ведамасным медыцынскім абсталяванні.





