Мітынг у Празе 3 верасня. Фота: АР

Акцыя на Вацлаўскай плошчы пад назвай «Чэхія на першым месцы» праходзіць пад лозунгамі супраць Еўрасаюза, НАТА і падтрымкі Украіны ў вайне з Расіяй. Выступоўцы патрабуюць абмежаваць прыём бежанцаў з Украіны, абвясціць нейтралітэт і сфарміраваць «чэшскі, а не брусэльскі ці ўкраінскі» ўрад, — паведамляюць Lidové noviny.

Урад крытыкуюць за рост цэнаў на энерганосьбіты і высокую інфляцыю.

Прэмʼер-міністр краіны Пётр Фіяла заявіў, што мітынг арганізаваны прарасійскімі арганізацыямі, якія выступаюць супраць інтарэсаў Чэхіі.

У пятніцу апазіцыі ў парламенце не ўдалося адправіць урад Чэхіі ў адстаўку на галасаванні па вотуме недаверу. Дэбаты і галасаванне доўжыліся 22 гадзіны. За адстаўку кабінета прагаласавалі 84 з 200 дэпутатаў пры неабходным 101 голасе.

Унутры Еўрасаюза Чэхія выступае за жорсткі курс да Масквы. Краіна выслала большасць расійскіх дыпламатаў, падтрымлівае санкцыі супраць Расіі, перастала выдаваць большасць відаў віз расійскім грамадзянам і абмежавала навучанне расійскіх студэнтаў у ВНУ.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

5
Доктар / Адказаць
03.09.2022
Заўседы дзесцi знойдуцца хворыя якiя хочуць назад у савецкi саюз, але iх 0.0001 % але вельмi шумныя i крыклiвыя
2
цвiлы кнедлiк / Адказаць
03.09.2022
Хай гэтыя 70 тыс. зноў рыхтуюцца да 68 г.
33
Valadzimir / Адказаць
03.09.2022
Опанькі! Значыцца далёка не ўся Еўропа згніла і зьехала з глузду! І што асабліва ўражвае і радуе - гэта патрабаваньне чэхамі нейтралітэту! Так! А то гэтыя хлусьлівыя глабальныя гегемоны, падзяліўшыя сьвет на "сваіх" і "чужых" і распальваючыя паміж народамі ўзаемную нянавісьць, сваімі дзікімі "разборкамі" чужымі рукамі ўжо дасталі!
Паказаць усе каментары/ 20 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру