Усе фота: прэс-служба палка Каліноўскага
Пара павянчалася ў Кіеве ў першы месяц поўнамаштабнай вайны. Учора яны афіцыйна зарэгістравалі свой шлюб ва Украіне.
«Мы вас любім і будзем любіць заўсёды — нават калі вы назавяце сваіх будучых дзяцей Байрактарам і Джавелінай!» — жартуе прэс-служба палка.
Маладых у твітары павіншавала Святлана Ціханоўская.
13 сакавіка пара абвянчалася ў Кіеве.






Як называць сваіх дзяцей -- неад'емнае права саміх бацькоў. Я толькі магу прапаноўваць пажаданне, каб бацькі называлі дзяцей імёнамі, якія гістарычна існавалі на Беларусі. Вось, чую, як сусед за плотам сваю малую дачку часам кліча: "Дамініка, Дамініка, хадзі сюды!" Іншы мой знаёмы назваў сына Альгердам! А якое самае папулярнае жаночае імя было ва ўніяцкім Глыбокім, 1810-х гг? На першым месцы -- Мар'яна, далей -- Анастазья... Ну, а ў мальцаў? Як ні парадаксальна -- Ян.Аднак, жадаю шчасця маладажонам каліноўцам!!!