У гандлёвым цэнтры «Замак» на праспекце Пераможцаў замест шыльды Tommy Hilfiger зʼявілася назва Point. У краме цяпер распрадаюць рэшткі тавару амерыканскага брэнда.
«Больш вазіць Tommy Hilfiger не будуць, сюды дададуць іншы брэнд — будзе Marc O’Polo Denim і нешта яшчэ», — растлумачылі ў краме.
Падобная сітуацыя і ў «Кароне» на Кальварыйскай, дзе побач з эмблемай Tommy Hilfiger з’явілася і шыльда Dress Code.
У «Замку» ж на месцы, дзе раней размяшчаўся Calvin Кlein, цяпер крама пад назвай Top Place. Новыя калекцыі, хутчэй за ўсё, тут таксама не з'явяцца, сказалі ў краме.





