31-гадовы беларус, на якога 28 ліпеня ў аўстрыйскім Грацы напалі з нажом, памёр у шпіталі, піша мясцовая прэса.
Інцыдэнт адбыўся ў парку Граца каля 9 вечара. Мужчыны пасварыліся ў закусачнай, пасля чаго адзін з іх дастаў нож і ўдарыў другога ў вобласць сэрца. Затым ён сышоў з месца злачынства.
Нападніка затрымалі ў яго дома. Ім аказаўся 55-гадовы грамадзянін Расіі. Ён заявіў, што нібыта першым на яго напаў 31-гадовы мужчына, і ён схапіў нож для закусак, які ляжаў на стале, каб абараніцца.
Паліцыя вядзе расследаванне.





