Фота ілюстрацыйнае
Паводле чыноўніка, новы Кодэкс аб адукацыі дазваляе фінансаваць прыватныя школы і дзіцячыя сады з бюджэту — нароўні з дзяржаўнымі. Але для гэтага, маўляў, неабходна адпавядаць патрабаванням, што прад'яўляюцца Мінадукацыі.
Сёння ў краіне некалькі сотняў прыватных школ, але з іх, як сказаў Іванец, толькі 13 атрымалі акрэдытацыю ад Мінадукацыі.
Яе выдае Дэпартамент кантролю якасці адукацыі, якая па новым кодэксе дазваляе выдаваць атэстаты аб сярэдняй адукацыі.
«З 1 верасня ім будзе патрэбны сертыфікат аб акрэдытацыі. Чаму? Таму што ні дакумент аб адукацыі яны не будуць мець права выдаваць з такой прыватнай установы адукацыі, і адпаведна мы не зможам потым перавесці гэтае дзіця ў дзяржаўную ўстанову», — заявіў чыноўнік.





