Ганне 40 гадоў. Яна працуе прадаўцом-кансультантам.

1 верасня Ганна павяла на лінейку сваю дачку-сямікласніцу. Нечакана проста падчас лінейкі пачаўся выступ ваенна-патрыятычнага клуба.

«Такое там упершыню, раней ніколі такіх выступаў не было, — расказаў знаёмы Ганны. — Многія казалі, што былі ў шоку, калі пачаўся выступ. Дзеці стралялі халастымі, ніхто не быў да такога падрыхтаваны — нікога не папярэдзілі, што будзе такое шоу».

«Ганна ўвогуле ніколі не рабіла ўражання чалавека імпульсіўнага альбо надзвычай эмацыйнага. Сціплая, усмешлівая, негаваркая. Таму для мяне яе ўчынак з аднаго боку — сюрпрыз. Але ведаючы яе пазіцыю, не зусім сурпрыз», — расказвае знаёмы Тукавай.

Калі Ганна выйшла ў цэнтр пляцоўкі і паказала знак «мір», да яе падыйшоў міліцыянт. Жанчыну вывелі, пасля адвезлі ў аддзяленне міліцыі на размову. Дачка засталася ў школе сама, пайшла на заняткі.

 У міліцыі ў Ганны забралі тэлефон, пасля чаго жанчыну адпусцілі. Але на наступную раніцу яе затрымалі.

Пратрымалі трое сутак да суда. Прысудзілі штраф, бо на суткі адправіць не маглі, Тукава мае непаўнагадовае дзіця. Але ж Ганну і не выпусцілі — па інфармацыі праваабаронцаў, на яе склалі яшчэ пратакол, цяпер жанчыну зноў могуць утрымліваць пад вартай трое сутак да суда.

Клас
7
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
5
Сумна
36
Абуральна
173