Машына хуткай дапамогі вылецела ў кювет і ўрэзалася ў дрэва. 94-гадовая пацыентка ў рэанімацыі
Здарэнне адбылося 3 верасня ў Вілейскім раёне на дарозе Ушачы — Вілейка, паведамляе мясцовае выданне «Шлях перамогі».
Кіроўца «хуткай» ехаў з боку вёскі Даўгінава ў напрамку Вілейкі.
На 123-м км аўтадарогі ён не справіўся з кіраваннем, з'ехаў у левы па ходзе руху кювет, дзе ўрэзаўся ў дрэва.
У выніку ДТЗ пасажырка, 94-гадовая жыхарка вёскі Пагост 1, атрымала траўмы і была шпіталізаваная ў рэанімацыю.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ