Сапраўднасць справаздачы агенцтву Bloomberg пацвердзілі крыніцы, знаёмыя з ходам абмеркавання. Прагнозы экспертаў кантрастуюць з аптымістычнымі заявамі чыноўнікаў. У дакуменце гаворыцца, што Расія можа сутыкнуцца з больш працяглай і глыбокай рэцэсіяй праз санкцыі Захаду, якія пагражаюць важным сектарам расійскай эканомікі.

У дакуменце ёсць тры сцэнарыі развіцця эканомікі. Паводле двух з іх, у 2023 годзе падзенне ВУП паскорыцца, а эканоміка вернецца на даваенны ўзровень толькі ў канцы дзесяцігоддзя ці пазней. Трэці сцэнарый прагназуе аднаўленне эканомікі да даваеннага ўзроўню ў 2024 годзе.

Усе прадстаўленыя сцэнарыі прагназуюць, што санкцыйны ціск толькі ўзмоцніцца. Рэзкая адмова Еўропы ад расійскай нафты і газу можа стаць ударам для Крамля, гаворыцца ў дакладзе.

Клас
38
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
1