Фота: AP

Фота: AP

Кіраўнік Чачні ў сваім тэлеграм-канале адзначыў, што мае намер пабіць рэкорд па працягласці знаходжання на пасадзе губернатара. Раней, у суботу ён заяўляў, што можа пакінуць сваю пасаду, бо «засядзеўся».

«Насамрэч, проста так сысці я, вядома, не маю права. Народ даверыў мне кіраўніцтва рэгіёнам. І апраўдаць гэты давер — мой святы абавязак. Сысці магу, толькі спытаўшы народ і прэзідэнта Расіі. Таму размовы аб бестэрміновым адпачынку пакінем на будучыню», — сказаў Рамзан Кадыраў.

Ён нагадаў, што ўзначальвае рэгіён ужо 15 гадоў, аднак рэкорд сярод расійскіх губернатараў — 27 гадоў (Яўген Саўчанка прабыў на пасадзе губернатара Белгародскай вобласці з 1993 па 2020 год).

«Паглядзім, можа, я перасягну гэты паказчык», — заявіў Кадыраў.

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0